Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
« L’оsservatore Romano» падсумоўвае вынікі пілігрымкі Святога Айца ў Партугалію
Святы Айцец
17.05.2010 14:17

Чатырохдзённая пілігрымка Святога Айца Бэнэдыкта XVI, якая завяршылася 14 мая 2010 г., праходзіла «слядамі Паўла VI і Яна Паўла ІІ у перспектыве 100-й гадавіны фацімскіх аб’яўленняў», — піша ў каментарыях, падсумоўваючы 15-е замежнае падарожжа Папы, рэдактар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’оsservatore Romano» Джаванні Марыя Віян.

Мэтай пілігрымкі, як адзначае аўтар артыкула, было «ўзмацненне паслання, абвешчанага Паннай траім пастушкам». «Нягледзячы на эгаістычныя памкненні, якія пастаянна пагражаюць чалавечаму жыццю і міру, нягледзячы на няспынныя цярпенні Касцёла па прычыне такіх шматлікіх грахоў яго сыноў, апошняе слова, — падкрэсліў падчас пілігрымкі Бэнэдыкт XVI, — ніколі не будзе належаць злу, якое знішчыў уваскрослы Хрыстус, і як могуць учыніць хрысціяне праз малітву, пакуту і сведчанне».

«Падтрыманы еднасцю святых, праз любоў і сімпатыю незлічоных католікаў і некатолікаў, наступнік першага з Апосталаў прасіў вернікаў у Порту і ўсіх хрысціян толькі аб адным: „Мае браты і сёстры, трэба, каб вы ўсе разам са мною былі сведкамі ўваскрасення Хрыста“», — піша Джаванні Марыя Віян.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.