Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«L’Osservatore Romano»: рэалізм Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
06.07.2010 15:56
Прамова, з якой выступіў Бэнэдыкт XVI падчас свайго нядзельнга візіту ў Сульмоне (італьянскі рэгіён Абруццо), стала чарговым прыкладам рэалізму Пантыфіка. Пра гэта піша ў ватыканскім штотыднёвіку «L’Osservatore Romano» яго рэдактар Джаванні Марыя Віян.

Галоўны рэдактар ватыканскага выдання звяртае ўвагу на прамову, з якой Пантыфік звярнуўся да мясцовай моладзі. Святы Айцец заклікаў, каб маладыя людзі любілі Касцёл, свайго біскупа і святароў у «гэты складаны час». «Нягледзячы на ўсе нашыя слабасці, — адзначыў Святы Айцец, — святары з’яўляюцца каштоўнай прысутнасцю ў жыцці».

Па словах Джаванні Марыі Віяна, вялікае значэнне мае пастаянная падтрымка Пантыфікам святароў, выразных і верагодных сведкаў паяднання з Богам, асабліва тады, калі многія імкнуцца зацямніць сапраўднасць і прыгажосць іх паклікання; бо яны — незаменныя і маюць фундаментальнае значэнне для зямнога падарожжа Касцёла.

Другім аспектам гаміліі Папы, да якога звяртаецца Джаванні Марыя Віян, з’яўляецца заахвочванне моладзі да малітвы, якая ніколі не бывае чужой для «сапраўднасці». Узгадваючы словы Бэнэдыкта XVI, што «вера і малітва не вырашаюць усіх праблемаў, але дазваляюць уздымаць іх у новым святле і з новай сілай», галоўны рэдактар «L’Osservatore Romano» сцвярджае, што гэта і адпавядае рэалізму, які «магчымы толькі таму, што заўсёды мае раскрытыя ўнутраныя вочы, вочы нашага сэрца».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.