Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI пра неабходнасць сувязі свабоды з праўдай
Святы Айцец
07.07.2010 14:16
Пра неабходнасць сувязі свабоды з праўдай нагадаў сёння, 7 ліпеня 2010., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі. Прадметам катэхезы Пантыфіка стала асоба выдатнага сярэднявечнага тэолага XIII ст. францішканіна Яна Дунса Скота.

Бэнэдыкт XVI, звяртаючыся да прыкладаў навейшай гісторыі, адзначыў, што «свабода з’яўляецца сапраўднай і дапамагае ў будаванні гуманістычнай цывілізацыі ў тым выпадку, калі існуе ў адпаведнасці з праўдай». «Калі ж яна адзелена ад праўды, становіцца трагічнай прычынай знішчэння ўнутранай гармоніі асобы чалавека, крыніцай злоўжыванняў найбольш магутнымі, а таксама прычынай цярпенняў і жалобы», — дадаў Святы Айцец.

«Свабода ў сапраўднасці, як і ўсе ўласцівасці, якімі адораны чалавек, узрастае і ўдасканальваецца, як казаў Ян Дунс Скот, а таксама вучыць, што ў нашым жыцці найбольш істотнай з’яўляецца вера ў тое, што Бог блізка каля нас і любіць нас у Езусе Хрысце, а менавіта „культываванню“ глыбокай любові да Яго і Яго Касцёла», — адзначыў Пантыфік.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.