Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Другі том кнігі «Езус з Назарэта» выйдзе ў перыяд Вялікага посту 2011 г.
Святы Айцец
08.07.2010 12:33
У маі 2010 г. Бэнэдыкт XVI скончыў працу над другім томам сваёй кнігі «Езус з Назарэта», пасля чаго яе тэкст быў перададзены групе перакладчыкаў.

Першы том кнігі быў апублікаваны ў 2007 г. Па некаторых назіраннях, яе пераклады на розныя мовы свету змяшчалі пэўныя разыходжанні. Для таго, каб пазбегчы падобных памылак, на гэты раз перакладчыкі працуюць над тэкстам вельмі акуратна і скрупулёзна.

Таму выданне другога тома чакаецца не раней Вялікага посту 2011 г. Нягледзячы на тое, што тэкст на італьянскай мове даўно гатовы, Апостальская Сталіца жадае, каб кніга выйшла адначасова на некалькіх мовах свету. Час Вялікага посту разглядаецца як магчымы срок для публікацыі, паколькі ў другім томе распавядаецца пра мукі і ўваскрасенне Езуса Хрыста.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.