Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выйшаў першы том тэалагічных прац Ёзафа Ратцынгера
Святы Айцец
24.08.2010 13:24
Першы том поўнага збору сачыненняў Ёзафа Ратцынгера выйшаў у Германіі і Італіі. Збор сачыненняў «Opera Omnia», які будзе складацца з 16 тамоў, аб’яднае ўсе тэалагічныя працы цяперашняга Пантыфіка, пачынаючы з доктарскай дысертацыі.

Прэзентацыя першага тома адбылася ў італьянскім Рыміні 23 жніўня 2010 г. У Германіі кнігай займаецца выдавецтва «Herder», а італьянскі пераклад робіць афіцыйнае выдавецтва Апостальскай Сталіцы «Libreria Editrice Vaticana».

Ксёндз Джузэппэ Коста SDB, дырэктар выдавецтва, адзначае, што ў збор твораў увойдуць усе працы Ёзафа Ратцынгера да моманту абрання яго Папам.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.