Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Новая кніга Бэнэдыкта XVI з’явіцца 13 сакавіка наступнага года
Святы Айцец
24.08.2010 13:26

Другі том кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» з’явіцца 13 сакавіка 2011 г. у 20 краінах свету. Зараз над кнігай працуюць ватыканскія перакладчыкі. Наклад новага выдання перавышае 2 мільёны экземпляраў.

Як паінфармаваў дырэктар выдавецтва «Libreria Editrice Vaticana» Апостальскай Сталіцы кс. Джузэппэ Коста SDB, тэкст кнігі ўжо перакладзены на 18 моў. Тэмай кнігі, якая выйдзе ў свет у першую нядзелю Вялікага посту, з’яўляецца Пасхальная Містэрыя, або мука, смерць і ўваскрасенне Хрыста. Усе пераклады павінны быць гатовыя да 15 студзеня 2011 г. Тады тэкст будзе перададзены ў выдавецтвы, якія падрыхтуюць кнігу да друку. «Мы хочам, каб гэтая прэм’ера стала падзеяй сусветнай, міжнароднай», — прызнаецца дырэктар ватыканскага выдавецтва.

Як паведаміў кс. Коста, да выдання другога тома кнігі Папы Ватыкан ставіцца інакш, чым да выдання першага. На гэты раз пераклад даручаны супрацоўнікам Дзяржаўнага сакратарыяту, а не, як раней, перакладчыкам, не звязаным з Апостальскай Сталіцай. Пагадненні на выданне кнігі падпісаны з каталіцкімі, а не свецкімі выдавецтвамі.

Па словах прадстаўніка Апостальскай Сталіцы, другі том складаецца з 9 раздзелаў. Кніга ўзыходзіць да Евангелля паводле Лукі і апісвае апошні этап жыцця Хрыста, пачынаючы ад трыумфальнага ўваходу ў Ерузалем.

Канчатковая назва кнігі пакуль што невядома. У гэты час Папа працуе над апошнім томам трылогіі аб Езусе з Назарэта, дзе будзе апавядацца аб дзяцінстве Пана. Менавіта гэтаму занятку Пантыфік прысвяціў час свайго прабывання ў Кастэль Гандольфа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.