Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI павіншаваў украінцаў з Днём Незалежнасці
Святы Айцец
27.08.2010 11:19

Як паведамляе Апостальская нунцыятура ў Кіеве, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў віншавальнае пасланне з нагоды 19-га Дня Незалежнасці Украіны, які адзначаўся 24 жніўня 2010 г., на імя Прэзідэнта Віктара Януковіча.

Як паведаміла Рэлігійная інфармацыйная служба Украіны, у гэты ж дзень прадстаўнікі пасольства Украіны ў Рыме ўсклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў грэка-каталіцкім саборы св. Сафіі.

Пасол Украіны ў Ватыкане Таццяна Іжэўская адзначыла, што «ўзнаўленне ўкраінскай дзяржаўнасці ёсць доказам трыумфу гістарычнай праўды і справядлівасці, які ўзнагародзіў народ Украіны свабодай і незалежнасцю». Гэтае радаснае свята, як дадала пасол, «адлюстроўвае не толькі важны гістарычны перыяд жыцця нашай краіны, але і ўмацаванне яе духоўных асноў».

«Важнай перадумовай для матэрыяльнага і сацыяльнага забеспячэння з’яўляецца маральнае развіццё, заснаванае на хрысціянскіх каштоўнасцях, — падкрэсліла прадстаўнік Украіны. — Я веру, што разам мы дасягнём высокага ўзроўню развіцця нашага грамадства на карысць усіх украінцаў».

                                                                                  Паводле матэрыялаў Zenit.org


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме