Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падрыхтоўка папскага візіту ў Вялікабрытанію
Святы Айцец
31.08.2010 12:34
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Кастэль Гандольфа арцыбіскупа Курта Коха, старшыню Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству. Іерарх будзе суправаджаць Папу падчас візіту ў Вялікабрытанію, які стане значнай экуменічнай падзеяй. Тым больш, што, па словах арцыбіскупа Вінсэнта Нікалса, сёння адносіны з англіканамі нескладаныя.

«Адносіны паміж Англіканскай супольнасцю і Каталіцкім Касцёлам сёння вельмі далікатныя, — адзначае брытанскі прымас арцыбіскуп Вінсэнт Нікалс. — Думаю, аднак, што асабісты візіт Пантыфіка да старшыні Англіканскай супольнасці, можа прынесці пазітыўны плён. У гэты ж час адбудзецца пасяджэнне англіканскага і каталіцкага епіскапатаў. Гэта вельмі важныя крокі. Чарговы крок мае іншы характар: гэта малітва ў Вестмінстэрскім абацтве. Прадстаўнікі ўсіх брытанскіх хрысціянаў будуць маліцца са Святым Айцом, каб пераадолець гістарычныя падзелы Касцёла».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.