Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI заклікаў біскупаў Бразіліі да правядзення новай евангелізацыі
Святы Айцец
10.09.2010 17:28
10 верасня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI удзяліў аўдыенцыю біскупам з Бразіліі. Папа заклікаў іерархаў да ўстанаўлення кантактаў з пратэстанцкімі супольнасцямі і да правядзення «экуменічнага дыялога ў праўдзе».
 
Перашкодай для экуменізму Пантыфік назваў «эклезіялагічны рэлятывізм», які трактуе ўсе меркаванні як роўныя.

Па словах Бэнэдыкта XVI, ужо шмат дзесяцігоддзяў многія бразільскія католікі «пакінулі касцёльнае жыццё» з прычыны «хуткай экспансіі евангелічных супольнасцяў». З гэтым таксама звязана «часта павярхоўная евангелізацыя» гэтых вернікаў. Тыя, хто прымае хрост, прайшлі недастаткова глыбокую падрыхтоўку і маюць «крохкую веру, што абапіраецца часцей на простай пабожнасці». Адсюль вынікае «неабходнасць таго, каб Каталіцкі Касцёл у Бразіліі ўдзельнічаў у новай евангелізацыі».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме