Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI заклікае да міру ў Паўднёвай Азіі
Святы Айцец
15.09.2010 15:01
Падчас агульнай аўдыенцыі, якая адбылася 15 верасня 2010 г. у зале Паўла VI у Апостальскай Сталіцы, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў да міру ў рэгіёне Паўднёвай Азіі. Папа запэўніў таксама аб малітве за ахвяраў апошніх здарэнняў і выказаў просьбу аб тым, каб «шанаванне рэлігійнай свабоды, логіка паяднання і міру ўзялі верх над нянавісцю і насіллем».
 
Папа нагадаў пра падзеі, якія адбыліся ў некалькіх рэгіёнах Паўднёвай Азіі, асабліва ў Індыі, Пакістане і Афганістане. У панядзелак, 13 верасня, у індыйскіх штатах Кашміры і Пенджабе, што знаходзяцца на памежжы з Пакістанам, адбываліся выступленні мясцовых мусульман супраць хрысціян, падчас якіх былі спалены царква і хрысціянская школа. У выніку сутыкнення маніфестантаў з паліцыяй загінулі 18 чалавек. 

Дэманстрацыі адбыліся таксама ў Афганістане і Пакістане ў знак пратэсту супраць дзеянняў амерыканскіх пастараў, якія спалілі Каран.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.