Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Італьянскі публіцыст параўноўвае візіты Яна Паўла ІІ і Бэнэдыкта XVI у Вялікабрытанію
Святы Айцец
17.09.2010 13:07
Луіджы Аккатолі, ватыканскі публіцыст італьянскага выдання «Corriere della Sera», у сваім артыкуле параўноўвае візіты ў Вялікабрытанію Бэнэдыкта XVI і яго папярэдніка Яна Паўла ІІ. Як адзначае аўтар, паколькі Ян Павел ІІ знаходзіўся там у разгар вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай за Фолклендскія астравы, паездка мела прыватны характар, або, як падкрэслівала ў той час Апостальская Сталіца, была выключна пастырскім, а не дзяржаўным візітам.
 
Па словах публіцыста, візіт Яна Паўла ІІ «меў характар рэлігійны і менш палітычны». «З прычыны таго, што Папа не мусіў сустракацца з тымі, хто заклікаў да вайны, ён мог свабодна навучаць аб міры і ў Ковентры акрэсліваць усялякую вайну як „цалкам недапушчальную“», — падсумоўвае аўтар.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.