Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыканская і італьянская прэса станоўча ацэньвае візіт Папы на Сіцылію
Святы Айцец
05.10.2010 12:35
«Нідзе Бэнэдыкта XVI не прымалі так горача, як на Сіцыліі», — такую думку выказаў галоўны рэдактар штотыднёвіка Апостальскай Сталіцы «L’Osservatore Romano» Джаванні Марыя Віян, які суправаджаў Святога Айца ў яго візіце на Сіцылію, што адбыўся 3 кастрычніка 2010 г. Прадстаўнік выдання «Corriere della Sera» Джан Гвідо Веккі таксама высока ацэньвае гэтую паездку Папы.
 
Па словах Джаванні Марыі Віяна, Пантыфік, закранаючы тэму мафіі, спаслаўся на пазіцыю сіцылійскіх біскупаў у гэтай справе. Тым самым, дадаў Віян, Папа «ўключыўся ў традыцыю адвяржэння гэтага зла, якога не заслугоўвае грамадства Сіцыліі».

Акрамя гэтага, як адзначае рэдактар, на доўгі час павінны застацца ў памяці два моманты з гэтага візіту: Святы Айцец каля помніка ў месцы замаху на суддзю Джаванні Фальконэ пад Палерма і ў атачэнні моладзі.

«Праз 17 год пасля анафемы, аб’яўленай Янам Паўлам ІІ дзеячам мафіі ў Аргенціне… яго наступнік пад авацыі моладзі кажа: „Не паддавайцеся ўплывам мафіі, якая з’яўляецца шляхам да смерці, а не да згоды з Евангеллем, аб чым шмат разоў казалі вашы біскупы!“», — так піша пра паездку Папы Джан Гвідо Веккі. Журналіст нагадвае, што ў гаміліі Пантыфік заахвочваў не баяцца сведчыць аб чалавечых і хрысціянскіх каштоўнасцях, тым больш што ласка веры дадае людзям адвагі. 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.