Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з Генеральным сакратаром Сусветнай рады Цэркваў
Святы Айцец
07.12.2010 14:10

4 снежня 2010 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Генеральным сакратаром Сусветнай рады Цэркваў пастарам Олафам Твейтам. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы супрацоўніцтва Каталіцкага Касцёла і Сусветнай рады Цэркваў.

Пастар Твейт уручыў Папу падарунак — драўляную шкатулку, вырабленую ў Сірыі — як сімвал агульнай для Апостальскай Сталіцы і СРЦ заклапочанасці лёсам хрысціян Блізкага Усходу. Па словах Генеральнага сакратара арганізацыі, гэтая тэма была адной з асноўных у яго размове з Пантыфікам. Таксама падчас сустрэчы пастар запрасіў Папу наведаць жэнеўскую штаб-кватэру СРЦ.

Сустрэча Святога Айца і пастара Твейта ў якасці Генеральнага сакратара СРЦ адбылася ўпершыню. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё пастар адзначыў, што жадаў бы больш шырокага супрацоўніцтва паміж сваёй арганізацыяй і Ватыканам, і дадаў, што «многія з нашых Цэркваў-членаў хочуць удыхнуць новае жыццё ў экуменічны дыялог».

СРЦ аб’ядноўвае 349 Цэркваў пратэстанцкай і праваслаўнай традыцыі. Касцёл супрацоўнічае з арганізацыяй у шэрагу праектаў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.