Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец пра душпастырства сем’яў у Лацінскай Амерыцы
Святы Айцец
30.03.2011 12:53

Душпастырства сем’яў, якое распаўсюджвае культуру жыцця і клапоціцца аб прызнанні правоў сям’і, займае асаблівае месца ў евангелізацыі лакальных Касцёлаў. Пра гэта нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце да старшынь камісій лацінаамерыканскіх епіскапатаў па справах сям’і.

У сталіцы Калумбіі Багоце ў гэтыя дні праходзіць сустрэча душпастыраў сем’яў. Распачаў яе старшыня Папскай рады па справах сям’і кардынал Энніо Антанэллі, які зачытаў удзельнікам пасланне Папы.

Пантыфік заахвочвае спрыяць таму, «каб кожная сям’я, якая абапіраецца на неразрыўным саюзе мужчыны і жанчыны, была школай супакою, а таксама асяроддзем радасці, адказна прымаючы жыццё і ахоўваючы яго ад зачацця да натуральнай смерці». «Трэба падтрымліваць бацькоў у іх праве і абавязку выхавання маладых пакаленняў. Варта без боязі паказваць прыгажосць, узнёслыя ідэалы і патрабаванні маральнага жыцця ў Хрысце», — адзначыў Бэнэдыкт XVI.

«Важна таксама супрацоўніцтва з усімі людзьмі добрай волі ў абароне чалавечага жыцця, сужэнства і сям’і», — падкрэслівае Папа ў пасланні.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.