Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Найважнейшы дзень у жыцці Ёзафа Ратцынгера
Святы Айцец
29.06.2011 14:54

Цудоўны летні дзень 29 чэрвеня 1951 г., калі кардынал Мюнхена Міхэль вон Фаўхабэр у катэдры ў Фрайзінгу ўсклаў рукі на 24-гадовага дыякана Ёзафа Ратцынгера, яго брата і іншых 42-х новых святароў па словах Бэнэдыкта XVI з’яўляецца наважнейшым днём у яго жыцці. Пра гэта піша ватыканская газета «L’Osservatore Romano».

У артыкуле аўтар звяртаецца да апублікаваных у 1997 г. успамінаў самога кардынала Ратцынгера. Цяперашні Папа адзначаў, што ў хвіліну, калі кардынал Фаўхабэр усклаў на яго рукі, дзесьці ўвышыні заспявала птушка, магчыма, жаўранак. Для яго гэта было пацвярджэннем правільнасці выбару абранага шляху.

8 ліпеня пасля дня святарскага пасвячэння (якое тады атрымаў і родны брат Георг Ратцынгер) яны з братам адправілі прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі.

«На працягу 60 гадоў святар Ёзаф Ратцынгер пакорна выконвае штодня заданне вызнаваць адзінага Пана свету і гісторыі людзям нашага часу, сеючы Слова Божае ў іх душах», — чытаем у артыкуле.

Словы віншавання з нагоды 60-й гадавіны святарства Бэнэдыкта XVI накіравалі і біскупы Беларусі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.