Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа заклікае накіроўваць гуманітарную дапамогу ў Самалі
Святы Айцец
18.07.2011 14:58

«З глыбокай трывогай я сачу за навінамі, якія прыходзяць з краін Афрыканскага Рога, у прыватнасці з Самалі, якая церпіць з прычыны моцнай засухі. У некаторых рэгіёнах Афрыкі ідуць моцныя дажджы, якія выклікалі гуманітарную катастрофу. У пошуках ежы і дапамогі многія людзі ўцякаюць ад гэтага страшэннага бедства», — адзначыў Святы Айцец у нядзелю 17 ліпеня 2011 г.

«Я спадзяюся, што павялічацца міжнародныя намаганні, каб як мага хутчэй скіраваць дапамогу нашым братам і сёстрам, якія сустрэліся з такімі выпрабаваннямі і сярод якіх шмат дзяцей. Мы павінны праявіць да гэтага церпячага насельніцтва нашу салідарнасць і аказаць канкрэтную падтрымку», — дадаў Папа.

Папская рада «Cor Unum» накіравала ў Самалі 50 тысяч еўра.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме