Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал П’ячэнца: толькі мужчыны могуць быць святарамі
Святы Айцец
20.09.2011 16:37

Прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Маўро Пьячэнца адзначыў, што служэнне Святога Айца нельга ацэньваць у катэгорыях улады, а святарамі ў Каталіцкім Касцёле застануцца выключна мужчыны.

У інтэрв’ю агенцтву «Zenit» ватыканскі іерарх адзначыў, што той статус, які біскуп Рыма мае ў Каталіцкім Касцёле, не можа быць перашкодай у экуменічным дыялогу. Па словах кардынала, служэнне Святога Айца нельга ацэньваць у катэгорыях улады. Крыніца гэтага служэння — «старшынство ў любові», асабістая адказнасць за стан справаў ва ўсім хрысціянкім свеце, ускладзеная Богам на Папу. Дыялог паміж рознымі канфесіямі і рэлігіямі неабходна працягваць з большай інтэнсіўнасцю, а Пантыфіку ў гэтым адведзена выключная роля.

Адказваючы на пытанне адносна ўдзялення сакрамэнту святарства жанчынам, кардынал нагадаў, што гэтае пытанне ўжо раз і назаўсёды вырашыў Ян Павел ІІ. У 1994 г. Папа пастанавіў, што (паводле Божага вызначэння) гэты сакрамэнт могуць атрымаць выключна мужчыны. З іншага боку, у Касцёле дастаткова магчымасцяў, каб жанчыны маглі рэалізаваць сваё пакліканне згодна са сваімі здольнасцямі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.