Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец скіраваў пасланне на малдаўскі сацыяльны тыдзень
Святы Айцец
14.10.2011 12:38

З 10 па 14 кастрычніка 2011 г. Каталіцкі Касцёл у Малдове праводзіць сацыяльны тыдзень, накіраваны на развіццё дыялога Касцёла з сацыяльнымі арганізацыямі і актывізацыю дзейнасці на карысць патрабуючых. Спецыяльнае пасланне яго ўдзельнікам скіраваў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

Пантыфік спадзяецца, што дадзеная акцыя паспрыяе зацікаўленасці малдаўскіх католікаў у справе пашырэння такіх каштоўнасцяў, як справядлівасць, салідарнасць, пашана правоў чалавека. Папа спадзяецца, што гэты час роздуму і сустрэч абудзіць у Малдавіі надзею і любоў.

Тыдзень праходзіць пад дэвізам «Смеласць узрастання побач з патрабуючымі». Як патлумачыў біскуп Кішынёўскі Антоні Коша, такая тэма сустрэчы была абрана таму, што «пакліканнем Касцёла з’яўляецца ўзрастанне з тымі, хто нічога не мае ці адчувае сябе выключанымі з грамадства і пазбаўленымі сваёй годнасці і чалавечнасці».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.