Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Да 7-мільярднага жыхара планеты звярнуўся кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы
Святы Айцец
07.11.2011 13:50

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI звярнуўся ў форме ліста да 7-мільярднага жыхара планеты. «Я не ведаю ты хлопчык ці дзяўчынка, ты нарадзілася ў Індыі ці ў Кітаі, у вялікім горадзе ці ў вёсцы», — піша кс. Ламбардзі да нованароджанага.

Тым самым дырэктар Ватыканскага радыё падкрэслівае, што ніхто не ведае, якім нарадзілася дзіця: здаровым ці хворым, у поўнай сям’і ці мае толькі маці.

«Сёння свет, у якім ты нарадзілася, складаны і не вельмі гасцінны для кожнага. Мы не былі добра падрыхтаванымі да прыняцця цябе. Лідэры самых багатых і ўплывовых краін сабраліся на Саміце, на якім абмяркоўваюць складаную сітуацыю ў свеце, каб пазбегнуць далейшых катастрофаў», — піша дырэктар Ватыканскага радыё.

«Мы спадзяёмся, што ты будзеш хадзіць у школу і не спазнаеш голаду. Будзеш жадаць дабра іншым, узрастаць. Працаваць і мець сваю сям’ю. Будзеш жыць у свабодным і мірным свеце», — прыводзіць словы кс. Фэдэрыко Ламбардзі Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Кіраўнік ватыканскага ведамства звяртае ўвагу таксама на сутнасць жыцця на зямлі: «Тваё жыццё будзе мець поўны сэнс, калі як мага больш будзе ўзрастаць над смерцю. Ты нарадзілася для гэтага. Твой Стварыцель і Айцец стварыў цябе дзеля гэтага. Мы з нашага боку зробім усё, каб гэта стала магчымым. Дзіця, ты павінна зразумець, што твая будучыня залежыць ад цябе самога. Менавіта ты павіншуеш з нараджэннем 8-мільярднае дзіця нашай планеты».

Ксёндз Ламбардзі называе 7-мільярднае дзіця планеты надзвычайным дарам для чалавецтва, цудам, які заўсёды будуць узгадваць. А значыць яно — жаданае дзіця.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.