Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік накіраваўся ў Бенін
Святы Айцец
18.11.2011 14:27

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваўся ў Бенін. 18 лістапада 2011 г. распачнецца трохдзённае падарожжа Папы ў гэтую афрыканскую краіну.

У рымскім аэрапорце Пантыфіка праважаў новы прэм’ер-міністр Італіі Марыё Монці. Разам са Святым Айцом у Бенін накіраваліся кардыналы і біскупы, якія паходзяць з афрыканскага кантынента. Сярод іх — кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады «Cor Unum» і кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады «Iustitia et Pах».

Па прылёце ў Бенін Папа выступіць з прамовай, а пасля накіруецца ў катэдру Катону, дзе сустрэнецца з вернікамі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.