Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пантыфік: музыка дазваляе пераадольваць межы
Святы Айцец
28.11.2011 11:43

На значэнне музыкі як універсальнай мовы, якая дазваляе пераадолець усялякія межы і ўвайсці ў свет іншага чалавека, звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. Напярэдадні Адвэнту, 26 лістапада 2001 г., Пантыфік паслухаў канцэрт сакральнай музыкі.

Творы іспанскіх, рускіх і нямецкіх кампазітараў прагучалі ў выкананні Сімфанічнага аркестра княства Астурыі з Іспаніі.

«Гэта — цуды, што здзяйсняе музыка, гэтая ўніверсальная мова, якая дазваляе нам пераадольваць усе межы і ўваходзіць у свет іншага чалавека, у свет іншага народа, культуры», — падкрэсліў Папа і дадаў, што музыка «дазваляе нават узнесці розум і сэрца да Іншага», «узнесціся ў Божы свет».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.