Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: поспех новай евангелізацыі ў многім залежыць ад сям’і
Святы Айцец
02.12.2011 11:05

1 снежня 2011 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Папскай рады па справах сям’і, прысвечанай 30-годдзю адгартацыі Яна Паўла II «Familiaris Consortio» аб задачах хрысціянскай сям’і ў сучасным свеце, і 30-годдзю Папскай рады па справах сям’і.

«Поспех справы новай евангелізацыі ў вялікай ступені залежыць ад сям’і як „хатняга Касцёла“», — адзначыў Святы Айцец, звяртаючыся да прысутных.

«Заснаваная на сакрамэнце шлюбу сям’я — гэта асаблівая рэалізацыя Касцёла, супольнасці збаўленай і збаўленчай, евангелізаванай і евангелізацыйнай. Сям’я, як і Касцёл, заклікана прымаць, распаўсюджваць і адкрываць свету любоў і прысутнасць Хрыста, — адзначыў Папа. — Прыняцце Божай любові і ўзаемнае адорванне ёю мае месца ў адносінах сужонкаў, у шчодрым і адказным нараджэнні дзяцей, клопаце пра дзяцей і іх выхаванні, сацыяльнай працы і ўмацаванні сацыяльных сувязяў, дапамозе патрабуючым, удзеле ў жыцці Касцёла, грамадзянскай актыўнасці».

Папа падкрэсліў значнасць супрацоўніцтва паміж хрысціянскімі сужонкамі і святарамі для справы новай евангелізацыі, асабліва ў такіх пытаннях, як выхаванне дзяцей і моладзі, падрыхтоўка да шлюбу, духоўнае выхаванне сужонкаў, праца ў дабрачынных, асветніцкіх і грамадзянскіх супольнасцях.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.