Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: неабходна паскараць паяднанне ўнутры падзеленага хрысціянства
Святы Айцец
19.01.2012 15:38

Ва ўспамін св. Генрыха, 19 студзеня 2012 года, Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI прыняў дэлегацыю лютаран з Фінляндыі. У Ватыкан фіны прыбылі ў штогадовай экуменічнай пілігрымцы да магілы нябеснага апекуна сваёй краіны.

Падобная пілігрымка, як адзначыў Пантыфік, пацвярджае прыхільнасць да экуменічных традыцый і працэса паяднання хрысціян розных канфесій у краіне. Папа адзначыў, што, нягледзячы ні на якія адрозненні, гэтыя працэсы паяднання неабходна паскараць унутры падзеленага хрысціянства.

«Усведамленне таго, што Бог з любоўю ўваходзіць у нашу гісторыю, вучыць нас не спадзявацца выключна на нашы ўласныя сілы, — прыводзіць словы Папы Ватыканскае радыё. — Наша жаданне поўнага і бачнага адзінства патрабуе цярплівага даверу, але не ў духу бездапаможнасці або пасіўнасці, а ў глыбокай веры ў тое, што адзінства ўсіх хрысціян у адзіным Касцёле з’яўляецца Божым дарам, а не нашым уласным дасягненнем».

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.