Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядома праграма візіту Святога Айца ў Мексіку і на Кубу
Святы Айцец
31.01.2012 16:19

Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму 23-га замежнага падарожжа Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Мексіку і на Кубу. Пройдзе яно з 23 па 29 сакавіка гг.

Згодна з праграмай, Пантыфік прыбудзе ў Леон дэ лос Алдама (Мексіка) у 16.30. У аэрапорце Папа з прамовай звернецца да прысутных.

У суботу 24 сакавіка Святы Айцец сустрэнецца з Прэзідэнтам краіны Феліпэ Кальдэронам а 18-й гадзіне па мясцовым часе, а пасля — з дзецьмі.  

У нядзелю а 10-й гадзіне Папа будзе цэлебраваць святую Імшу, а ўвечары ўзначаліць малітву Нешпараў, на якой будуць прысутныя не толькі ўсе біскупы Мексікі, але і Лацінскай Амерыкі.  

У панядзелак 26 сакавіка Бэнэдыкт XVI развітаецца з Мексікай і накіруецца на Кубу, куды прыбудзе а 14-й гадзіне. Увечары Пантыфік узначаліць літургію з нагоды 400-годдзя адшукання фігуры Маці Божай Міласэрнасці з дэль Кобрэ. У наступны дзень Папа наведае гэты санктуарый і накіруецца ў Гавану, дзе сустрэнецца з Раулем Кастро, старшынёй Дзяржаўнай рады і Рады міністраў Рэспублікі Куба.

28 сакавіка Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з вернікамі падчас святой Імшы, а ў 17 гадзін адляціць у Рым.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.