Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Альбом да 60-годдзя святарства Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
10.02.2012 10:44

18 лютага 2012 г. у Рыме адбудзецца прэзентацыя альбому, які стаў вынікам выставы, прысвечанай 60-годдзю святарства Бэнэдыкта XVI. 60 гадоў са дня святарскага пасвячэння Ёзафа Ратцынгера споўнілася 29 чэрвеня 2011 г.

Выстава праходзіла ў Ватыкане ў ліпені-верасні мінулага года пад назвай «Ззянне ісціны, прыгажосць міласэрнасці».

Як паведамляе Ватыканскае радыё, дадзены альбом ствараўся з мэтай адлюстравання дыялога паміж Касцёлам і сучаснай культурай. На яго пешых старонках змешчана прамова Святога Айца на адкрыцці выставы. А ілюстрацыі ў кнізе распавядаюць пра разнастайнасць моваў самавыражэння творцаў: жывапіс, літаратура, паэзія, скульптура, архітэктура, фатаграфія, кіно, музыка, ювелірнае мастацтва.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.