Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Cвяты Айцец прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў
Святы Айцец
29.02.2012 10:55

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў, што пройдзе з 29 мая па 3 чэрвеня ў Мілане. Гэта будзе ўжо 28-е папскае падарожжа.

У Мілан Пантыфік прыбудзе 1 чэрвеня ўвечары. У 17.30 на катэдральнай плошчы Папа сустрэнецца з вернікамі ламбардскай мітраполіі, а пасля накіруецца ў знакаміты тэатр «La Scala», дзе выслухае канцэрт у яго гонар.

Раніцай 2 чэрвеня Святы Айцец узначаліць малітву Ютрані з удзелам духавенства, пасля чаго Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з моладдзю, якая рыхтуецца да сакрамэнту канфірмацыі. Запланаваны таксама сустрэчы з працаўнікамі курыі і, канечне, з удзельнікамі сустрэчы сем’яў.

У нядзелю 3 чэрвеня Пантыфік узначаліць малітву «Анёл Панскі».

Нагадаем, што ўдзел у Сусветнай сустрэчы сем’яў прыме дэлегацыя з Беларусі. У яе склад увойдзе біскуп Антоні Дзям’янка (старшыня рады), а. Пётр Фраштэнга (сакратар рады) і сужэнская пара.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.