Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Падсумаванне 7 гадоў Пантыфікату Бэнэдыкта XVI
Святы Айцец
19.04.2012 15:58

19 красавіка 2012 г. спаўняецца 7 гадоў з дня ўступлення кардынала Ёзафа Ратцынгера на Святы Пасад. За час папскага служэння Бэнэдыкт XVI здзейсніў 23 замежныя падарожжы, наведаў 23 дзяржавы. 34 разы пілігрымаваў па Італіі і наведаў 15 рымскіх парафій. Абвясціў 843 новых благаслаўлёных і 37 новых святых.

Папа Бэнэдыкт XVI абнародаваў 3 энцыклікі, 3 апостальскія адгартацыі, 14 пасланняў «motu proprio» (напісаны па асабістай ініцыятыве Папы і датычаць пераважна арганізацыйных праблемаў ці пытанняў касцёльнага кіравання), 92 апостальскія канстытуцыі. Прыняў 282 палітыка са 109 дзяржаў і розных міжнародных арганізацый.

Удзяліў хрост 100 немаўлятам і 38 дарослым асобам. Удзяліў святарскае пасвячэнне 120 дыяканам. Біскупскую сакру з рук Бэнэдыкта XVI атрымалі 18 святароў.

Папа ўручыў паліі 259 арцыбіскупам (у 2008 г. — арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу). Склікаў 4 кансісторыі, падчас якіх надаў кардынальскую годнасць 84 святарам.

Падчас 309 агульных аўдыенцый па серадах сустрэўся з больш чым 4,5 мільёнамі пілігрымаў. Акрамя гэтага, падчас іншых мерапрыемстваў (малітва «Анёл Панскі» і «Regina Caeli», разнастайныя сустрэчы ў Ватыкане) з Пантыфікам сустрэлася амаль 11 мільёнаў асоб.

Палійэлемент літургічнага адзення ў выглядзе вузкай стужкі з белай авечай воўны з вышытымі чорнаю воўнаю крыжамі; на канцах — з абшытымі чорным шоўкам кавалачкамі свінца. Насіць палій мае права Святы Айцец (падчас кожнай Літургіі), а таксама адзначаныя асаблівым гонарам іерархі Касцёла (толькі на вялікія святы). Палій Святога Айца сімвалізуе паўнату яго ўлады, палій арцыбіскупаў — паслухмянасць Папу і іх асаблівую блізкасць да Святога Пасаду.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.