| Кардынал Бэртонэ да італьянскіх палітыкаў: падтрымка «натуральнай» сям’і — ваш абавязак |
| Святы Айцец |
| 24.05.2012 12:04 |
|
Ватыканскі іерарх прааналізаваў некаторыя пункты італьянскай Канстытуцыі, у якіх гаворыцца аб ролі дзяржавы і грамадства ў захаванні цэласнасці асобы і служэнні дабру чалавека, сям’і і грамадству. Кардынал Бэртонэ, як заўважае Ватыканскае радыё, звярнуў увагу парламентарыяў на значэнне сужэнства, як саюзу аднаго мужчыны і адной жанчыны, што замацавана ў Канстытуцыі, і права бацькоў выхоўваць дзяцей паводле ўласнага сумлення і сваіх перакананняў, уключаючы важнейшае права на свабоду рэлігіі. Кардынал падкрэсліў, што Апостальская Сталіца пастаянна клапоціцца аб захаванні правоў дзіцяці. У заключэнне іерарх адзначыў, што ўсебаковая і разнастайная падтрымка «натуральнай» сям’і з’яўляецца прамым абавязкам палітыкаў. |


23 мая 2012 г. дзяржсакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ выступіў на пасяджэнні італьянскай міжпарламенцкай групы. Сустрэча была прысвечана сям’і.
для друку
Ватыканскае радыё