Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт ХVI наведаў пацярпелую ад землятрусу поўнач Італіі
Святы Айцец
26.06.2012 15:27

26 чэрвеня Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI наведаў рэгіён Эмілія-Раманья ў Паўночнай Італіі, які пацярпеў ад землятрусу 29 мая гг. Пантыфік прыбыў падтрымаць ахвяр бедства і прынесці ім надзею.

Паводле інфармацыі Ватыканскага радыё, спачатку Святы Айцец наведаў горад Карпі, адкуль накіраваўся ў Равэрэта дзі Нові, дзе наведаў моцна пашкоджаны касцёл св. Кацярыны Александрыйскай, пад заваламі якога загінуў мясцовы пробашч.

З жыхарамі горада і рэгіёна Папа сустрэўся на Спартыўнай плошчы горада.

«Я абдымаю сэрцам і думкамі ўсе мясцовасці і іх жыхароў, якія панеслі ўрон ад землятрусу, асабліва сем’і і супольнасці, што аплакваюць загінуўшых ад гэтага няшчасця», — сказаў Папа прысутным у Равэрэта.

Святы Айцец паабяцаў, што пацярпелыя ніколі не застануцца самотнымі. І пацвярджэннем гэтаму служаць апошнія тыдні, калі пацярпелыя адчулі салідарнасць і дапамогу шматлікіх асоб.

«Мая прысутнасць сярод вас з’яўляецца адным з такіх знакаў любові і надзеі. Гледзячы на вашыя землі, я адчуў глыбокія эмоцыі, бачачы шматлікія раны», — падзяліўся Папа і дадаў, што бачыў шмат людзей, якія хочуць загаіць іх.

«Касцёл быў і будзе побач з вамі ў сваёй малітве і канкрэтнай дапамозе праз свае арганізацыі, асабліва „Caritas”, які будзе садзейнічаць адбудове парафіяльных структур», — паабяцаў Бэнэдыкт ХVI.

Пантыфік заклікаў дзяржаўныя ўстановы і людзей добрай волі да салідарнасці з пацярпелымі ад землятрусу.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.