Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вядома праграма візіту Бэнэдыкта XVI у Ліван
Святы Айцец
04.07.2012 13:01

У Ватыкане была абнародавана праграма вераснёўскага візіту Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Ліван, падчас якога будзе падпісаны і афіцыйна прэзентаваны Апостальскі зварот па выніках Сінода Біскупаў па Блізкім Усходзе.

Апостальскае падарожжа распачнецца 14 верасня, калі Пантыфік выляціць з Рыма ў Бейрут. Адтуль Папа накіруецца ў Харысу, дзе ў базыліцы св. Паўла, якая належыць католікам мельхіцкага абраду, падпіша паслясінадальную адгартацыю.

У межах візіту Святы Айцец сустрэнецца з Прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам Лівана, з кіраўнікамі мусульманскіх супольнасцяў, прадстаўнікамі свету культуры і навукі.

У апошні дзень пілігрымкі, 16 верасня, Бэнэдыкт XVI накіруецца ў Бейрут, дзе ўзначаліць літургію.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.