Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папскае пасланне на «Сустрэчу дзеля сяброўства паміж народамі»: у чалавеку жыве жаданне бясконцасці
Святы Айцец
20.08.2012 12:17

Нават тады, калі чалавек адвяргае Бога, у ім не перастае жыць жаданне бясконцасці. Аб гэтым нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні да ўдзельнікаў XXXIII «Сустрэчы дзеля сяброўства паміж народамі», якая пачалася 19 жніўня ў Рыміні (Італія). Сустрэча, арганізаваная рухам «Камунія і вызваленне», сёлета праходзіць пад дэвізам: «Натура чалавека звязана з бясконцасцю».

«Гаварыць пра чалавека як пра Божае стварэнне сёння выйшла з моды. Пра яго кажуць як пра істоту, споўненую ў самой сабе, і абсалютнага створцу свайго лёсу», — адзначыў Папа. Па словах Пантыфіка, у наш час разуменне чалавека як «стварэння» нязручнае, бо яно мае на ўвазе аднясенне да Кагосьці іншага, незалежнага ад чалавека.

Аднак, падкрэсліў Святы Айцец, жаданне бясконцасці нельга выкараніць з чалавечага сэрца. Але гэтае жаданне можна замяніць так званымі «фальшывымі бясконцасцямі», якія быццам бы могуць задаволіць чалавека хоць праз хвіліну. Гэта наркотыкі, сексуальная распушчанасць, уцёк у свет тэхнікі, якая знявольвае чалавека, або пошук поспеху любым коштам. «Каб сапраўды знайсці сябе і сваю ідэнтычнасць, чалавек сёння павінен нанова прызнаць, што з’яўляецца стварэннем, залежным ад Бога», — адзначыў Папа.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.