Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI: літургія не можа быць зменена асобнымі парафіямі ці экспертамі
Святы Айцец
03.10.2012 21:00
Папа Бэнэдыкт XVI выказаўся супраць несанкцыянаваных змен у літургіі. Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра, якая прайшла 3 кастрычніка, Пантыфік адзначыў, што дзякуючы ўніверсальнасці Касцёла з яе «багатай традыцыяй і творчасцю» літургія не можа быць «распрацавана або зменена асобнымі парафіямі ці экспертамі». 
 
Папа падкрэсліў, што калі падчас набажэнства асноўная роля ўдзяляецца не Хрысту, такая літургія не можа называцца хрысціянскай. Гэтаксама ў літургіі маленькай парафіі павінна адлюстроўвацца літургія ўсяго Касцёла. Пантыфік адзначыў, што ні асобныя святары, ні вернікі не ў стане ўплываць на літургію, але толькі сам Бог праз Касцёл.
 
Як перадае каталіцкае агенцтва інфармацыі Аўстрыі, на заканчэнне аўдыенцыі Святы Айцец заахвоціў католікаў маліцца за вялікія касцёльныя падзеі, якія адбываюцца сёння, нагадаўшы, што ў нядзелю распачнецца Сінод Біскупаў на тэму новай евангелізацыі.
 
(JLS) 
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.