Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прапаведнік Папскага дому: канец свету для чалавека — гэта яго смерць
Святы Айцец
22.11.2012 14:10

«Канец свету, аб якім так шмат гаворыцца ў апошні час, павінен выклікаць у нас не страх, а надзею ў Хрысце», — лічыць айцец Раньера Канталамеса, прапаведнік Папскага дому. Дакладную дату гэтай падзеі Езус не назваў і нават анёлы на небе не ведаюць яе.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё італьянскі капуцын звярнуў увагу, што Езус паказвае канец свету як нешта аптымістычнае, што выклікае надзею.

«Ён гаворыць, што мы ідзём на сустрэчу з Айцом, якога кожны дзень сустракаем у Эўхарыстыі. Таму, як мы можам баяцца таго, хто з’яўляецца нашым спадарожнікам на шляху?» — задаў рытарычнае пытанне капуцын.

«У 410 г., пасля разбурэння Рыма, некаторыя Айцы Касцёла думалі, што надыйшоў канец свету, бо атаясамлівалі свет з Рымскай імперыяй, якую лічылі канчатковай мэтай жыцця», — нагадаў айцец Канталамеса і падкрэсліў, што ў сапраўднасці цяжка вызначыць, калі наступіць гэтая падзея. «Для кожнага з нас канец свету можа наступіць сёння ці заўтра, бо гэта тое, чым з’яўляецца смерць для кожнага чалавека, — патлумачыў законнік. — Калі б мы ведалі дакладную гадзіну нашай смерці, то пачалі б адлічваць час да моманту яе наступлення, што было б звязана з навязлівай трывогай. Таму Бог зрабіў добра, захоўваючы ў таямніцы як гадзіну нашай смерці, так і час канца свету».

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.