Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы: кніга Папы аб дзяцінстве Езуса своечасовая
Святы Айцец
25.11.2012 13:46

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі звярнуў увагу, што «новая кніга Папы аб дзяцінстве Езуса трапіла ў нашы рукі своечасова, каб духоўна суправаджаць нас у перыяд Адвэнту і Божага Нараджэння».

У сваёй аўтарскай рубрыцы «Octava Dies» на Ватыканскім радыё святар нагадаў словы Бэнэдыкта XVI, які прадставіў сваю кнігу з уласцівай яму сціпласцю: «Я добра ўсведамляю, што гэты дыялог паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй ніколі не скончыцца... Спадзяюся, што гэтая маленькая кніга, нягледзячы на свае абмежаванні, зможа дапамагчы многім людзям на шляху да Езуса і разам з Ім».

Кіраўнік Прэс-службы Ватыкана адзначыў, што Папа асабіста быў сведкам драмы «дзялення Хрыста на гістарычнага і Хрыста веры» і таму вырашыў «весці кожнага з нас і ўвесь Касцёл да пераадолення гэтай дылемы, каб вярнуць нам спакойны і глыбокі смак асабістага сяброўства з Езусам». «І гэтае заданне ў кіраванні Касцёлам больш фундаментальнае і тэрміновае, чым многія іншыя, таму што Пантыфік перш за ўсё адказны за веру Касцёла», — лічыць кс. Ламбардзі.

Святар заахвоціў вернікаў падзякаваць Святому Айцу за кнігі аб Хрысце, якія ён пісаў на працягу дзевяці гадоў, і нагадаў словы кардынала Карла Марціні аб першым томе трылогіі Папы: «Гэтая кніга цудоўная і дае магчымасць лепш зразумець як Езуса, Сына Божага, так і вялікую веру аўтара».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.