Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся з новапрызначанымі кардыналамі, іх роднымі і вернікамі
Святы Айцец
26.11.2012 14:41

26 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з шасцю новапрызначанымі кардыналамі, членамі іх сем’яў, а таксама вернікамі іх краін, якія прыбылі ў Вечны горад, каб падзяліць радасць атрымання кардынальскай годнасці са сваімі іерархамі.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, да прысутных у зале Паўла VI Папа звярнуўся на родных мовах новых кардыналаў. Святы Айцец нагадаў, што кардыналы, працуючы ў Рымскай Курыі, а таксама ў лакальных Касцёлах, пакліканы асаблівым чынам падтрымліваць Папу ў яго клопаце аб паўсюдным Касцёле. Яркія колеры вопраткі «традыцыйна сведчаць аб іх гатоўнасці бараніць Хрыстовы статак ажно да праліцця крыві». Пантыфік дадаў, што новыя кардыналы прымаюць на сябе вялікую адказнасць, бо іх місія заключаецца ў спрыянні большай святасці свету і адзінству Касцёла.

Звяртаючыся да гасцей, якія прыбылі з Блізкага Усходу, каб падтрымаць мараніцкага Патрыярха кардынала Бешара Раі, Святы Айцец нагадаў аб сваім нядаўнім візіце ў Ліван і падпісанні паслясінадальнай адгартацыі «Ecclesia in Medio Oriente». Пантыфік заклікаў кардынала Раі заахвочваць хрысціян не пакідаць гэты рэгіён і спрыяць міру ў ім. Папа адзначыў, што сапраўдная згода тут можа настаць, калі прадстаўнікі розных веравызнанняў і культур будуць паважаць адно аднаго.

Вітаючы пілігрымаў з Калумбіі, якія прыбылі падзяліць радасць атрымання кардынальскай годнасці з арцыбіскупам Рубэнам Гомесам, Папа заахвоціў іх горача маліцца за свайго іерарха, каб ён заставаўся сапраўдным сведкам Евангелля збаўлення, праўды і веры.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.