Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа скіраваў віншаванне на 100-годдзе незалежнасці Албаніі
Святы Айцец
29.11.2012 20:41

28 лістапада Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI скіраваў віншавальную тэлеграму на адрас Прэзідэнта Албаніі Буяра Нішані з нагоды 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці краіны. У тэлеграме Папа запэўніў у малітве за грамадзян і кіраўніцтва краіны і пажадаў «умацавання міру, справядлівасці і росквіту народа Албаніі».

«Спадар Прэзідэнт, я віншую Вас і заклікаю Бога спаслаць на Вас і ўвесь народ Вашай краіны шчодрае благаслаўленне», — напісаў у тэлеграме Бэнэдыкт ХVI, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё.

Насельніцтва Албаніі складае больш за 3,5 мільёнаў чалавек. З іх каля 50 працэнтаў вызнаюць іслам. Католікаў у краіне каля 15 працэнтаў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.