Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Колькасць удзельнікаў агульных аўдыенцый са Святым Айцом узрасла
Святы Айцец
20.12.2012 17:16

У адпаведнасці са статыстыкай, прадстаўленай Прэфектурай Папскага дома, у 2012 годзе колькасць удзельнікаў агульных аўдыенцый са Святым Айцом узрасла ў параўнанні з 2011 годам на 47 тысяч чалавек. На працягу года Пантыфік сустрэўся падчас гэтых аўдыенцый амаль з 500 тысячамі чалавек.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, паводле падлікаў Прэфектуры, самая вялікая колькасць вернікаў прыбыла на сустрэчу з Бэнэдыктам XVI у кастрычніку (90 тысяч чалавек), а самая малая ў жніўні — каля 10,5 тысяч вернікаў.

Агульная аўдыенцыя, якая адбылася 19 снежня, была апошняй у гэтым годзе. У наступную сераду, 26 снежня, Святы Айцец сустрэнецца з вернікамі на малітве «Анёл Панскі».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.