Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI памілаваў былога камердынера Папскага дома Паоло Габрыэле
Святы Айцец
22.12.2012 16:09

22 снежня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI памілаваў Паоло Габрыэле, былога камердынера Папскага дома, асуджанага за крадзеж асабістых дакументаў Пантыфіка і Апостальскай Сталіцы. Каб пацвердзіць прабачэнне і асабіста паведаміць Паоло Габрыэле аб памілаванні, Папа наведаў зняволенага ў турме.

Перад гэтым, як інфармуе Ватыканскае радыё, асуджаны напісаў Святому Айцу просьбу аб памілаванні. У спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы гаворыцца, што Пантыфік учыніў «бацькоўскі жэст у дачыненні да чалавека, з якім яго злучала блізкае сяброўства на працягу доўгіх гадоў».

Пасля візіту Папы Паоло Габрыэле быў вызвалены і вярнуўся дадому. Нягледзячы на тое, што ён больш не зможа працаваць на ранейшым месцы і пражываць у Ватыкане, Апостальская Сталіца, давяраючы таму пакаянню, якое ён прадэманстраваў, пажадала прадставіць яму магчымасць працягваць спакойнае жыццё разам са сваёй сям’ёй.

Былы камердынер Папскага дома быў асуджаны на адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі, а таксама аплату судовых выдаткаў, будучы прызнаным вінаватым у крадзяжы канфідэнцыйных дакументаў пры абцяжарваючых абставінах.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.