Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
За сем гадоў Пантыфік асабіста сустрэўся з усімі біскупамі свету
Святы Айцец
09.01.2013 12:26

Пасля больш чым сямі гадоў Пантыфікату Бэнэдыкт XVI завяршыў першую серыю асабістых сустрэч са сваімі супрацоўнікамі. З красавіка 2005 г. Папа прыняў усе біскупскія групы з цэлага свету для асабістай размовы аб сітуацыі на месцах. Другая серыя сустрэч рапачнецца ўжо вясной.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, права Каталіцкага Касцёла прадугледжвае, што члены епіскапатаў рэгулярна павінны здзяйсняць візіт «ad limina Apostolorum» (да Апостальскіх парогаў) у Рым. Сёння ў свеце існуе 2900 каталіцкіх дыяцэзій. Звычайна такія візіты павінны адбывацца раз на пяць гадоў, але гэта строга не рэгламентавана.

Рэгулярныя візіты і звязаныя з імі справаздачы ўвёў папа Захарый у 743 г., а Сікст V пацвердзіў гэта правіла ў 1585 г.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.