Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі князя Манака Альберта ІІ
Святы Айцец
13.01.2013 12:28

12 студзеня Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі князя Манака Альберта ІІ і яго жонку княгіню Шарлін. Госці сустрэліся таксама з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Ватыкана арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці.

Як інфармуецца ў паведамленні па выніках сустрэчы, якое цытуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, размовы датычылі «значнага ўкладу Каталіцкага Касцёла ў жыццё грамадства Манака і міжнародных справаў». Абмяркоўвалася інтэгральнае развіццё народаў, абарона прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.

На афіцыйным партале Княства Манака адзначаецца, што гэты візіт «упісваецца ў доўгую традыцыю блізкіх і поўных даверу адносінаў з Апостальскай Сталіцай». Да гэтага князь Альберт сустракаўся з Папам ужо два разы: у 2005 г., пасля абрання Пантыфіка на Святы Пасад, і ў 2009 г.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.