Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі
Святы Айцец
05.02.2013 15:23

4 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі Джорджа Напалітана. Адбылося гэта перад канцэртам, прысвечаным 84-й гадавіне падпісання Латэранскіх пагадненняў.

Як адзначае Ватыканскае радыё, падчас сустрэчы Папа прадэманстраваў сваю ўвагу і перажыванне за важныя падзеі, якія чакаюць італьянскі народ у бліжэйшую будучыню. Бэнэдыкт XVI і Джорджа Напалітана абмеркавалі таксама міжнародную сітуацыю. Яны выразілі занепакоенасць аб міры у самых неспакойных рэгіёнах свету, такіх, як Блізкі Усход і Афрыка.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.