Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа звярнуўся да дэлегацый з Казахстана, Балгарыі і Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных
Святы Айцец
06.02.2013 16:18

Падчас агульнай аўдыенцыі 6 лютага Святы Айцец скіраваў словы прывітання да прадстаўнікоў урадавай дэлегацыі з Казахстана, Атлантычнага клуба з Балгарыі, біскупаў, якія ўдзельнічаюць у сімпозіуме, арганізаваным супольнасцю св. Ідзія, і Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных, 200-ы Генеральны Капітул якога праходзіць у гэтыя дні.

Дэлегацыі з Казахстана, якая прыбыла сёння ў Апостальскую Сталіцу з нагоды 10-годдзя Першага кангрэса па міжрэлігійным дыялогу, Папа пажадаў, каб Бог благаславіў гэтую краіну і намаганні, якія прымаюцца там на карысць міжрэлігійнага дыялога і супольнага дабра.

Звяртаючыся да прадстаўнікоў Атлантычнага клуба з Балгарыі, Святы Айцец сказаў: «Жадаю, каб наведванне Вечнага горада ўзмацніла ваш давер Богу і каб нябеснае заступніцтва благаслаўленага Яна Паўла ІІ умацоўвала ваша жаданне чыніць дабро».

Удзельнікам сімпозіума, арганізаванага супольнасцю св. Ідзія, Пантыфік пажадаў ажывіць сваю веру і з новым энтузіязмам сведчыць евангельскую міласэрнасць, асабліва да слабых і бедных.

Ордэн Меншых Братоў Канвентуальных Папа заклікаў сведчыць сучаснаму чалавеку аб прыгажосці жыцця Евангеллем у прастаце і братэрскай еднасці.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.