Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа на розных мовах падзякаваў вернікам за малітоўную падтрымку
Святы Айцец
24.02.2013 15:38

Пасля малітвы «Анёл Панскі» 24 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на розных мовах падзякаваў вернікам за малітоўную падтрымку, якой яны суправаджалі яго Пантыфікат. Папа звярнуўся да ўдзельнікаў малітвы на плошчы Св. Пятра на французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай, партугальскай, польскай і італьянскай мовах.

«Дзякую вам ад усяго сэрца за вашу малітву і любоў, якую выказваеце мне ў гэтыя дні», «Няхай Бог благаславіць вас і вашы супольнасці», «Дзякую за шматлікія выразы ўдзячнасці, любові і блізкасці ў малітве, якія атрымаў у гэтыя дні», «Дзякую за памяць і салідарнасць», — такімі былі словы Папы, скіраваныя да вернікаў розных краін.

Таксама Святы Айцец пажадаў вернікам «адважна крочыць шляхам Вялікага посту, які з’яўляецца духоўным часам навяртання да Пана», «кіруючы позірк на Езуса Адкупіцеля, хвала якога аб’явілася на Гары Перамянення», «прасіць Бога, каб набліжаўся да нас у сваім Слове, ачышчаў вочы нашай душы і тым самым рабіў нас здольнымі распазнаваць Яго хвалу».

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.