Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Бэнэдыкт XVI сустрэўся з членамі Камісіі па расследванні ўцечкі дакументаў Ватыкана
Святы Айцец
25.02.2013 16:23

25 лютага Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі трох кардыналаў, членаў спецыяльнай камісіі, створанай для расследвання ўцечкі канфідэнцыйных дакументаў Апостальскай Сталіцы.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, на заканчэнне свайго Пантыфікату Святы Айцец падзякаваў іерархам за выкананую працу і выразіў сваё задавальненне вынікамі расследвання, якія дазволілі выявіць «акрамя чалавечых абмежаванняў і недасканаласцяў таксама шчырасць, сумленнасць і самаадданасць тых, хто працуе ў Апостальскай Сталіцы і служыць місіі, даверанай Хрыстом Рымскаму Пантыфіку».

Паводле рашэння Бэнэдыкта XVI, матэрыялы расследвання, аб якіх вядома толькі яму, застануцца ў распараджэнні выключна новага Пантыфіка.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.