Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
З гісторыі агульных аўдыенцый Папы: чаму Святы Айцец абраў імя «Бэнэдыкт»
Святы Айцец
06.03.2013 15:25

За 8 гадоў свайго Пантыфікату Бэнэдыкт XVI правёў 348 агульных аўдыенцый, на якіх прысутнічала больш за 5 мільёнаў чалавек. Падчас іх Папа звяртаўся да вернікаў з катэхезамі на розныя тэмы. Яго першая агульная аўдыенцыя адбылася 27 красавіка 2005 г., і тады ён патлумачыў, чаму абраў у якасці папскага імені менавіта імя «Бэнэдыкт».

Пантыфік адзначыў, што гэты выбар звязаны з дзвюма вялікімі постацямі ў гісторыі Касцёла: Бэнэдыктам ХV — Папам міру, які кіраваў Касцёлам перад і пасля Першай сусветнай вайны, а таксама з асобай св. Бэнэдыкта Нурсійскага — апекуна Еўропы. «На пачатку майго служэння ў якасці Наступніка святога Пятра прашу св. Бэнэдыкта дапамагчы захаваць моцным цэнтральнае месца Хрыста ў нашым жыцці. Ён няхай будзе заўсёды на першым месцы ў нашых думках і ў кожнай нашай дзейнасці», — сказаў тады Папа, словы якога прыводзіць Ватыканскае радыё.

У кастрычніку 2012 г. Папа пачаў цыкл катэхез, прысвечаных Году веры. Пантыфік падкрэсліваў, што неабходна з энтузіязмам пачаць верыць у Езуса. А падчас сваёй апошняй аўдыенцыі, 27 лютага, Бэнэдыкт XVI заклікаў памятаць, што менавіта Бог вядзе Касцёл і падтрымлівае яго, асабліва ў цяжкія моманты.

Сёння, 6 лютага, — першая серада без агульнай аўдыенцыі Бэнэдыкта XVI пасля заканчэння яго Пантыфікату.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.