Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Заява Папы на Сінодзе Біскупаў: Сiнод не намераны змяняць вучэнне Касцёла адносна сям'i
Святы Айцец
06.10.2015 16:02

6 кастрычнiка ў межах Сінода Біскупаў на тэму сям’і, які праходзіць у Ватыкане, завяршылiся выступленнi бiскупаў па першай частцы “Instrumentum laboris” аб выклiках, якiя стаяць перад сям'ёй, i пачалiся працы ў лiнгвістычных групах. На пачатку гэтага дня Папа Францiшак зрабiў вельмi важную заяву.

Пантыфік сказаў, што дактрына Каталiцкага Касцёла адносна сям'i не была закранута на пасяджэнні Сiнода ў мінулым годзе, i неабходна працягваць гэтую лiнiю. Гэта азначае, што Сiнод не намераны змяняць вучэнне Касцёла адносна сям'i.

Папа дадаў, што розныя спекуляцыi, якiх вельмi шмат адносна Сiнода i яго праблематыкi, схілiлi яго зрабiць гэтую заяву, каб выключыць разнастайныя і нікому не патрэбныя iнсiнуацыi, якiя iнтэнсіўна распаўсюджваюцца вакол Сiнода.

Cінод Біскупаў праходзіць у Ватыкане 4-25 кастрычніка. У ім прымае ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

(DN), (AG)
Фота Гжэгожа Галонзкі

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.