Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
На Сінодзе Біскупаў прапанавана змяніць мову навучання Касцёла
Святы Айцец
08.10.2015 15:20

Пра патрэбу змяніць мову навучання Касцёла гаварылася на ранішняй сесіі Сінода Біскупаў па справах сям’і, які праходзіць у Ватыкане, 6 кастрычніка.

Пра гэта паведамілі на прэс-канферэнцыі з удзелам старшыні Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскупа Клаўдыё Марыі Чэллі і старшыні епіскапату Канады арцыбіскупа Поля-Андрэ Дэрокэра.

 Cтаршыня Папскай рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі

У заявах біскупаў было заўважана, што праблема ёсць, напрыклад, у слове «непарыўнасць», адзначыў арцыбіскуп Дэрокэр, дадаўшы, што гэта не заўсёды зразумела для людзей, якія хочуць казаць проста пра вернасць у шлюбе. Іерарх дадаў, што патрэбна праца над мовай, што з’яўляецца, па сутнасці, інкультурацыяй веры; Сінод, аднак, не вырашае праблему, а толькі паказвае шляхі яе вырашэння.

Удзельнікі канферэнцыі адзначылі, што даклад Генеральнага рэлятара кардынала Пэтэра Эрдзё быў вельмі важным элементам Сінода, але адным з многіх, дзе прадметам дыскусіі з’яўляўся змест сінадальнага працоўнага дакумента «Instrumentum laboris».

Пацвярджаючы словы Папы, што Сінод не змяняе дактрыны Касцёла, яны выказалі перакананне, што гэта не пакладае канец дыскусіі аб магчымасці ўдзялення святой Камуніі асобам, якія пасля разводу ўзялі новы грамадзянскі шлюб. На пытанне журналістаў, ці мае гэтае пытанне толькі дысцыплінарны характар, а не дактрынальны, арцыбіскуп Дэрокэр сказаў, што ёсць розныя меркаванні па гэтым пытанні, таму яно будзе  абмяркоўвацца ў невялікіх моўных групах.

Спасылаючыся на даклад кардынала Эрдзё, было сказана, што Айцы Сінода размаўляюць не толькі аб рэлігійным шлюбе, але і аб усіх шлюбах, таксама натуральных, не толькі аб сужэнстве, але і аб сям’і, што з'яўляецца ўжо больш шырокай і складанай тэмай.

Кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі

Каментуючы чуткі, што Папа прыме ўдзел у працы малых моўных груп, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы а. Фэдэрыко Ламбардзі растлумачыў, што да гэтага часу не было такой практыкі, але паколькі сённяшні Пантыфік ужо прызвычаіў да розных сюрпрызаў, то гэта можа здарыцца. «Калі Папа прыйдзе, то будзе вельмі чаканым», – запэўніў італьянскі езуіт.

ekai.pl (MV), (AG)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.