Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец зацвердзіў тэму і дату правядзення 50-га эўхарыстычнага кангрэса
Святы Айцец
23.09.2009 15:23
Бэнэдыкт XVI зацвердзіў тэму і дату правядзення 50-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса. Адбудзецца ён у Дубліне (Ірландыя) 10–17 чэрвеня 2012 г. Тэма пасяджэння — «Эўхарыстыя: камунія з Хрыстом, а таксама паміж намі».

Як сцвярджаецца ў ватыканскім камунікаце, вынясенне гэтай тэмы на абмеркаванне звязана з 50-годдзем распачацця ІІ Ватыканскага Сабору, які, на думку арцыбіскупа Дубліна Дыярмуда Марціна, «з’яўляецца момантам аднаўлення і паглыблення навучання Касцёла, а таксама разумення яго як Цела Хрыста і Народу Божага».

Тэма кангрэса была пачэрпнута з ключавога дагматычнага дакумента Сабору Канстытуцыі Lumen gentium, дзе сцвярджаецца: «Прымаючы сапраўдны ўдзел у Целе Пана, мы ўзносімся да супольнасці (камуніі) з Ім і таксама паміж сабою».

Апостальская Сталіца адначасова інфармуе, што ў Дубліне ўжо створаны лакальны камітэт, заданнем якога з’яўляецца складанне зыходнага тэалагічнага тэксту, які павінен легчы ў аснову падрыхтоўкі да кангрэса ў 2012 г. Камітэт узначальвае арцыбіскуп Дубліна Дыярмуд Марцін.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.