Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова Папы


Папа Францішак: Касцёл, як клапатлівая маці, дапамагае расці ў веры
03.09.2014 15:01

Мацярынства Касцёла было тэмай катэхезы Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 3 верасня 2014 г. Пантыфік нагадаў, што людзі не становяцца хрысціянамі “самі па сабе, дзякуючы ўласным сілам, аўтаномным чынам”, не становяцца хрысціянамі “лабараторным” шляхам, але нараджаюцца і ўзрастаюць у веры ўнутры вялікага цела, якім з’яўляецца Касцёл.

 
Папа Францішак: «Дастасоўвацца не да свету, але да Хрыста»
31.08.2014 18:04

“Неабходна пастаянна абнаўляцца, чэрпаючы з жыватворчых сокаў Евангелля. А як гэта можна зрабіць на практыцы? Перш за ўсё штодзённа чытаючы і разважаючы над Евангеллем (…) Памятайце: вам будзе карысна заўсёды насіць у кішэні ці ў сумцы маленькае Евангелле і чытаць кожны дзень адзін з яго урыўкаў”, – сказаў вернікам Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 31 жніўня 2014 г.

 
Папа распавёў пра апостальскае падарожжа ў Паўднёвую Карэю
20.08.2014 12:52

20 жніўня 2014 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў ватыканскай Зале Паўла VI Папа Францішак расказаў пра сваё апостальскае падарожжа ў Паўднёвую Карэю, якое здзейсніў 13-18 жніўня 2014 г. “Я меў магчымасць наведаць малады і дынамічны Касцёл, заснаваны на сведчанні мучанікаў і натхнёны місійным духам, у краіне, дзе сустракаюцца старажытныя азіяцкія культуры і вечная навізна Евангелля”, - сказаў Папа.

 
Папа Францішак: Вера дае нам упэўненасць у заўсёды блізкай прысутнасці Езуса
11.08.2014 12:52

“Вера дае нам упэўненасць у заўсёды блізкай прысутнасці Езуса, Яго рукі, якая нас хапае, каб выцягнуць з небяспекі. Усе мы знаходзімся ў гэтым чаўне, і ў ім адчуваем сябе ў бяспецы, нягледзячы на нашы недахопы і слабасці”, - адзначыў Папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 10 жніўня 2014 г.

 
Папа Францішак: евангельскія благаслаўленні – партрэт Езуса і шлях да сапраўднага шчасця
06.08.2014 14:28

6 жніўня 2014 г. адбылася першая пасля летняга перапынку агульная аўдыенцыя з Папам Францішкам. Святы Айцец працягнуў цыкл катэхез аб Касцёле, звяртаючы ўвагу на навізну, якая характарызуе супольнасць вернікаў: “Гаворка ідзе пра новы народ, заснаваны на новым запавеце, устаноўленым Панам Езусам праз дар Ягонага жыцця. Гэтая навізна не адмаўляе папярэдні шлях і не супрацьпастаўляецца яму, але вядзе да яго спаўнення”.

 
Папа Францішак: спачуванне, дзяленне, Эўхарыстыя — гэта шлях, які паказвае нам Езус
03.08.2014 16:04

“Хто ўдзельнічае ў Эўхарыстыі, не маючы спачування да тых, хто жыве ў нястачы, і жадання дзяліцца, той не сустрэне разумення Езуса”, - адзначыў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 3 жніўня 2014 г., звяртаючыся да сабраных на плошчы св. Пятра.

 
Папа Францішак: Евангелле дае магчымасць пазнаць Езуса сапраўднага, Езуса жывога
28.07.2014 13:37

“Тыя, хто ведае Езуса, хто сустрэў Яго асабіста, становяцца зачараванымі Ім, агорнутымі вялікай дабрынёй, бязмежнай праўдай, найвялікшай прыгажосцю, і ўсё гэта ў вялікай пакоры і прастаце”, - заўважыў Папа Францішак 27 ліпеня 2014 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі”. Пантыфік звярнуў увагу на прыпавесці Хрыста пра Божае Валадарства.

 
Папа Францішак: «Бог глядзіць на “поле” жыцця кожнага чалавека з цярплівасцю і міласэрнасцю»
21.07.2014 12:27

«Бог глядзіць на “поле” жыцця кожнага чалавека з цярплівасцю і міласэрнасцю. Ён бачыць нашмат лепш нашы бруд і зло. Але бачыць таксама і насенне дабра і чакае з надзеяй, што яно ўзрасце», - адзначыў Папа Францішак 20 ліпеня 2014 г. у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра.

 
Папа Францішак: «Станавіцца плённай зямлёй для Божага слова»
14.07.2014 15:25

“Мы з’яўляемся зямлёй, на якую Пан нястомна кідае зерне свайго Слова і сваю любоў. З якім стаўленнем мы яго прымаем?” – гэта казаў Папа Францішак у разважанні перад малітвай “Анёл Панскі” 13 ліпеня 2014 г.

 
Папа Францішак: «Мы пакліканы стаць падтрымкай і суцяшэннем для братоў»
07.07.2014 12:11

“Атрымаўшы падтрымку і суцяшэнне Хрыста, мы пакліканы са свайго боку стаць падтрымкай і суцяшэннем для братоў праз лагоднае і пакорнае стаўленне да іх, наследуючы Настаўніка”, - сказаў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 6 ліпеня на плошчы св. Пятра.

 
Папа Францішак: Любоў Хрыста, прынятая з адкрытым сэрцам, робіць нас здольнымі любіць паводле Божай меры
22.06.2014 19:14

“Дзякуючы Езусу і Яго Святому Духу таксама нашае жыццё становіцца “ламаным хлебам” для нашых братоў. Так жывучы, мы адкрываем сапраўдную радасць. Радасць станавіцца падарункам, каб абмяняцца вялікім дарам, які мы атрымалі першымі, без нашых заслуг”, - адзначыў Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 22 чэрвеня.

 
Папа Францішак: Мы пакліканы любіць адзін аднаго, як Езус палюбіў нас
15.06.2014 17:37

“Гэта супярэчнасць – хрысціяне, якія ненавідзяць адзін аднаго. Да гэтага заўсёды імкнецца д’ябал, каб прымусіць нас ненавідзець, таму што ён заўсёды сее куколь нянавісці”, - звярнуў увагу Папа Францішак падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 15 чэрвеня.

 
Папа Францішак: Быць заваяваным любоўю Бога – гэта цудоўна
11.06.2014 13:47

Вытворцамі і гандлярамі смерці назваў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі 11 чэрвеня тых, хто вырабляе і распаўсюджвае зброю, каб распальваць войны. Па словах Пантыфіка, яны, карумпаваныя палітыкі і тыя, хто жыве за кошт гандлю людзьмі або рабскай працы, не маюць дару боязі Божай і ніколі не будуць шчаслівымі. Папа прысвяціў катэхезу боязі Божай, апошняму з дароў Духа Святога.

 
Папа Францішак: Людзі, якія пляткараць, — ворагі міру
09.06.2014 17:12

Евангельскія благаслаўленні з’яўляюцца практычнай праграмай жыцця, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане 9 чэрвеня. На наступны дзень пасля малітоўнай сустрэчы за мір у Святой Зямлі Пантыфік падкрэсліў, што трэба мець мужнасць дабрыні, каб пераадольваць нянавісць.

 
Папа Францішак: Касцёл павінен мець здольнасць здзіўляць, абвяшчаючы, што Езус перамог смерць
09.06.2014 10:12

“Ключавы элемент Пяцідзясятніцы - здзіўленне. Мы ведаем, што наш Бог з’яўляецца Богам сюрпрызаў. Гэта пакліканне Касцёла – ён павінен мець здольнасць здзіўляць, абвяшчаючы ўсім, што Езус Хрыстус перамог смерць, што Божыя рукі заўсёды адкрытыя”, - звярнуў увагу Папа Францішак 8 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у разважаннях перад малітвай “Regina Coeli” на плошчы св. Пятра.

 
<< Першая < Папярэдняя 21 22 23 24 25 26 27 Наступная > Апошняя >>

Старонка 22 з 27
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.