Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Асуджаная на смерць пакістанка Асія Бібі напісала ліст Пантыфіку
26.10.2014 13:49

Пакістанская каталічка Асія Бібі, асуджаная на пакаранне смерцю паводле закона аб блюзнерстве, напісала ўмольны ліст Папу Францішку. “Ойча Францішку, гэта я, твая дачка, Асія Бібі. Прашу цябе: маліся за мяне, маліся за маё выратаванне і вызваленне. У гэты момант я магу толькі даверыць сябе Усемагутнаму Богу”, - гаворыцца ў лісце.

 
Каталіцкі арцыпастыр заклікае ўкраінцаў прыняць удзел у выбарах
24.10.2014 12:41
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі напярэдадні выбараў у Вярхоўную Раду звярнуўся да вернікаў з просьбай выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыняць удзел у выбарах, узяўшы, такім чынам, адказнасць за лёс Украіны.
 
У Расіі набажэнствы на вуліцах прыраўнялі да мітынгаў
23.10.2014 11:57

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які вызначае месцы, дзе можна праводзіць рэлігійныя мерапрыемствы без дадатковага паведамлення.

 
У Нью-Ёрку закладзены вуглавы камень святыні ў раёне Вежаў-блізнят
22.10.2014 14:29

Першы камень у падмурак новага будынка праваслаўнай царквы св. Мікалая на Манхэтане ў Нью-Ёрку заклаў праваслаўны арцыбіскуп Амерыкі Дзімітрый (Тракатэліс). Святыня была размешчана ў Граўнд Зэро, дзе ў 2001 годзе адбылася тэрарыстычная атака на Сусветны гандлёвы цэнтр.

 
У Іспаніі і Францыі пройдзе акцыя за вызваленне Асіі Бібі
22.10.2014 12:09

У Мадрыдзе 23 кастрычніка пройдзе акцыя ў падтрымку асуджанай на смяротнае пакаранне пакістанскай хрысціянкі Асіі Бібі. Мерапрыемства, якое адбудзецца перад будынкам амбасады Пакістана ў 19 гадзін, арганізавана платформай MasLibres.org, якая займаецца пытаннямі рэлігійнай свабоды.

 
Новазнойдзеныя берасцяныя граматы могуць змяніць погляд на дынаміку хрысціянізацыі Русі
21.10.2014 17:11

13 берасцяных дакументаў XII-XIV стагоддзяў былі выяўленыя за мінулы палявы сезон пры археалагічных раскопках у Ноўгарадзе, а самая старажытная з іх, якая адносіцца да канца XI стагоддзя, можа распавесці навукоўцам новыя падрабязнасці аб дынаміцы хрысціянізацыі Старажытнай Русі, паведамляе сайт Інстытута археалогіі Расійскай Акадэміі навук.

 
Касцёл на Філіпінах папярэджвае насельніцтва аб небяспецы віруса Эбола
20.10.2014 16:24
Каталіцкі Касцёл на Філіпінах ўдзельнічае ва ўрадавай кампаніі краіны па інфармаванні насельніцтва аб гемарагічнай ліхаманцы, выкліканай вірусам Эбола. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Філіпін абвясціла 19 кастрычніка на сваім сайце, што вернікі будуць праінфармаваны пра вірус Эбола не толькі ў каталіцкіх школах і шпіталях, але і ў святынях падчас набажэнстваў.
 
Хрысціянцы Асіі Бібі вынеслі смяротны прысуд
17.10.2014 14:00

Суд у Ляхаўжэ, як суд другой інстанцыі, 16 кастрычніка пацвердзіў смяротны прысуд, вынесены пакістанскай хрысціянцы Aсіі Бібі паводле ілжывага абвінавачвання ў блюзнерстве. Асія Бібі была асуджана судом першай інстанцыі ў 2010 годзе.

 
У Нігерыі святару ўдалося ўцячы з палону баевікоў «Бока Харам»
16.10.2014 13:27

У Нігерыі пастару пратэстанцкай супольнасці ўдалося збегчы з палону баевікоў «Бока Харам». Паводле інфармацыі ASSIST News, Рацімі Абаджымі, які ўзначальвае «Царкву Бога» ў адным з сяленняў недалёка ад г. Майдугуры, быў выкрадзены 6 студзеня, калі ішоў са сваёй царквы ў сталіцу Борна.

 
Рэлігійны пераслед ва Украіне: святары і святыні ў небяспецы
15.10.2014 14:46

Апошнія месяцы ва ўсходніх рэгіёнах Украіны прадстаўнікі так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік» працягваюць рэлігійны пераслед.

 
Унікальны хрысціянскі крыж IX-X стагоддзя знойдзены ў раскапаных скарбах вікінгаў
14.10.2014 14:38

Каштоўныя скарбы вікінгаў, сярод якіх і рэдкі крыж,  знайшоў пры дапамозе звычайнага металашукальніка шатландскі пенсіянер Дэрэк Макленан.

 
У хрысціянскую радзільню Каўнаса падкінулі чацвёртае немаўля за год
13.10.2014 22:12

Каўнаская хрысціянская радзільня абсталявана адмысловым «акном жыцця». Гэта спецыяльная капсула, у якую можна пакласці дзіця, пасля чаго спрацоўвае адпаведны сігнал.

 
У Парыжы ўсталююць помнік св. Яну Паўлу ІІ, створаны Зурабам Цэрэтэлі
09.10.2014 14:45

Помнік Папу Рымскаму Яну Паўлу ІІ, выкананы скульптарам Зурабам Цэрэтэлі, усталююць побач з саборам Парыжскай Божай Маці. Дазвол на гэта ўжо атрыманы ад архітэктурнага ўпраўлення Францыі і прэфектуры Парыжа.

 
Каля 100 тысяч пілігрымаў з Усходу могуць трапіць на Сусветны дзень моладзі ў Кракаў
09.10.2014 11:46

Каля 100 тыс. маладых пілігрымаў з Усходу змогуць паўдзельнічаць у Сусветным дні моладзі-2016 у Кракаве, дзякуючы фінансавай падрымцы валанцёрскай акцыі «Білет для брата», паведамляе польскае каталіцкае агенцтва.

 
У Нігерыі тэрарысты з «Бока Харам» спалілі больш за 180 касцёлаў
09.10.2014 10:39

Больш за 180 касцёлаў спалены ісламскімі тэрарыстамі «Бока Харам» падчас нападаў на гарады і вёскі ў штатах Борна і Адамава ў паўночна-ўсходняй Нігерыі.

 
<< Першая < Папярэдняя 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 Наступная > Апошняя >>

Старонка 82 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.